viasna on patreon

Крупкі: апраўданых пры масавых затрыманнях будуць зноў судзіць

2011 2011-11-30T14:24:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое жыхароў Крупак, якія былі затрыманыя 18 Лістапад менскім АМАПам і апраўданыя Крупскім раённым судом, зноў паўстануць перад судом.

Адміністрацыйныя справы траіх затрыманых, якія суд Крупскага раёна пад старшынствам Сіваковай зачыніў 21 лістапада, будуць перагледжаныя ў Мінскім абласным судзе 16 снежня. Як распавёў адзін з апраўданых, Руслан Вялюха, скарга ў Мінскі абласны суд на рашэнне Крупскага раённага суду падпісана начальнікам Крупскага РАУС палкоўнікам Сацуком. У дакуменце ставяцца пад сумнеў паказанні сведак, што даводзілі неправамернасць затрымання і прымянення сілы ў адносінах да затрыманых, сцвярджаецца, што сведкі нібыта з'яўляюцца зацікаўленымі асобамі. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на тое, што ў якасці сведак у зале суда не былі апытаныя супрацоўнікі АМАПа.

«Апраўданых Крупскім судом больш, - кажа Руслан. - Але пакуль пра перасуд паведамілі толькі нам траім».

Сам Руслан тым часам рыхтуе скаргу на дзеянні мясцовых міліцыянтаў у раённую пракуратуру, а таксама ў Генпракуратуру - на дзеянні амапаўцаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства