Сёньня Лябедзька выходзіць на волю
https://spring96.org./be/news/4866
2006
2006-07-26T10:00:00+0300
2006-07-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па інфармацыі прэс-службы АГП, сёньня, 26 ліпеня, пасьля 10-сутачнага арышту з спецпрыёмніка-разьмеркавальніка на вул. Акрэсьціна выходзіць лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Ён быў затрыманы 16 ліпеня, калі накіроўваўся да расейскай амбасады з партрэтам палітзьняволенага Аляксандра Казуліна.
Сябры і сваякі будуць сустракаць Анатоля каля спецпрыёмніка на Акрэсьціна а 17.30.