viasna on patreon

Затрыманы і дапытаны лідэр «Маладых дэмакратаў»

2011 2011-12-30T16:23:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 снежня супрацоўнікамі КДБ затрыманы і дапытаны лідэр “Маладых дэмакратаў” Алег Корбан.

Каля адзінаццатай гадзіны непадалёк ад дому, дзе жыве Алег, яго чакалі два службоўца ў штацкім, якія пасадзілі лідэра “Маладых дэмакратаў” ў машыну і адвезлі ва упраўленне КДБ, што на Камсамольскай.

Гутарка з ім доўжылася каля гадзіны. Службоўцаў цікавілі “экстрэмісцкія акцыі”, якія на іх думку рыхтуюцца падчас святкавання Новага году, планы АГП і “Маладых дэмакратаў” на навагоднія святы. Пры гэтым Алега Корбана папярэдзілі аб персанальнай адказнасці, калі моладзевая арганізацыя АГП будзе праводзіць якія мерапрыемствы. Затым без тлумачэнняў і папер адпусцілі.

Адметна, што гэта не адзінае затрыманне напярэдадні Новага года. Як лічыць лідэр “Маладых дэмакратаў”, супрацоўнікі КДБ настроеныя рашуча, і ў бліжэйшым часе магчымыя арышты, ператрусы і такога кшталту папераджальныя гутаркі з актывістамі апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства