Для палітвязня Мікалая Аўтуховіча 2011 год быў годам татальнага перасьледу
Інфармацыя пра тое, што палітвязня Мікалая Аўтуховіча перавялі ў камеру да асоб з нізкім статусам не пацвердзілася. Аднак, тым не меней, ён змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг пакараньняў з боку адміністрацыі Івацэвічскай калоніі:
25 студзеня вымова за
невыхад у клуб на выхаваўчае мерапрыемства;
15 лютага вымова за парушэнне распарадку
дня;
1 сакавіка вымова за непрыбыццё ў сталовую
ў складзе атрада;
4 сакавіка вымова
за парушэнне распарадку дня;
16 лістапада 10 сутак штрафнога
ізалятара за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
1 сьнежня вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
6 сьнежня 5 сутак штрафнога ізалятара
за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
8 сьнежня вымова за непрыбыццё ў сталовую
ў складзе атрада;
У пачатку сьнежня змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц.
Як стала вядома праваабаронцам, на працягу года палітвязьня больш за 20 разоў выклікалі на прафілактычныя гутаркі да кіраўніцтва калоніі.
Усе пакараньні звязаныя з прынцыповай пазіцыяй палітвязьня, які патрабуе рэагаваньня на свае заўвагі, што тычацца парушэньняў з боку адміністрацыі калоніі, а найперш з ягонымі галадоўкамі.
Менавіта таму 11 сьнежня Мікалай Аўтуховіч, даведзены да адчаю беззаконьнем службовых асобаў калоніі, парэзаў сабе вены.
Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Аўтуховіч, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, адбывае пакараньне ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах Брэсцкай вобласці. 8 верасня бягучага году прайшла палова яго тэрміна, што дазваляла змяніць палітвязню пакараньне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося.