У Горках быў арыштаваны актывіст апазыцыі Дзямян Франкоўскі
https://spring96.org./be/news/4871
2006
2006-07-31T10:00:00+0300
2006-07-31T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да двух сутак адміністрацыйнага арышту прыгавораны горацкім раённым судом мясцовы прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Дзямян Франкоўскі. Гэты прысуд вынесены яму за несвоечасовую выплату штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў які быў назначаны тым жа судом за распаўсюд газэты "Народная воля". Раніцою 26-га ліпеня сп. Франкоўскі быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе і падвергся арышту, паведаміла belngo.info.