viasna on patreon

Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Чайкоўскага

2012 2012-01-13T09:56:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Жыхар абласнога цэнтра, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, спрабаваў абскардзіць вырак суду Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання. Між тым, паводле гэтай справы Чайкоўскі быў пакараны арыштам на 3 сутак нібыта за лаянку ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Гэтае пакаранне Віктар Чайкоўскі абскарджваў у розных інстанцыях і дамогся таго, што старшыня Вярхоўнага суда адмяніў пастановы абласнога і раённага судоў і накіраваў справу на новы разгляд. Аднак у снежні мінулага году з суда Ленінскага раёна Брэста да актывіста выбарчай кампаніі была даслана пастанова, у якой паведамлялася пра спыненне адмінстратыўнай справы, бо мінуў тэрмін для яе разгляду.

 

Чайкоўскі з такой фармулёўкай не пагадзіўся і накіраваў скаргу ў абласны суд. 12 студзеня суддзя Сяргей Беразюк гэтую скаргу не задаволіў, нават не выслухаўшы аргументы заяўніка. Дарэчы, Віктар Чайкоўскі яшчэ напчатку паседжання выказаў недавер гэтаму суддзі, бо раней ён адхіліў усе іншыя скаргі грамадскіх актывістаў па спаравах, што мелі  палітычную афарбоўку. Паколькі Сяргей Беразюк праігнараваў гэтае меркаванне, Чайкоўскі мае намер звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства