viasna on patreon

Улады Гомельчшчыны працагваюць перасьлед структуры апазыцыйных камуністаў

2006 2006-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладныя структуры Гомельскай вобласьці пасьля так званага аб`яднаўчага зьезду Кампартыі і Партыі камуністаў Беларускай працягваюць перасьледаваць структуры апазыцыйныя камуністаў, паведамляе Радыё Свабода.
Адзін з самых распаўсюджаных мэтадаў  гэта ўціск на актывістаў, якія маюць працу на дзяржаўных прадпрыемствах і абраны ў арганізацыйныя структуры ПКБ  камітэты, рэвізійныя камісіі. Пад пагрозаю звальненьня іх першых вымушаюць пісаць заявы пра выхад з ПКБ
Нядаўні сябар ПКБ са Жлобіну, які не пажадаў называць свайго імя, расказвае для Радыё Свабода:
- Паклікалі ў райвыканкам, пагаварылі. Я патлумачыў. Сказалі: напішы пісьмова. Я напісаў заяву, што цяпер не зьяўляюся чальцом партыі.
Расповед дапаўняе першы сакратар абкаму ПКБ Уладзімер Сякерка:
- Так званая аб`яднаўчая авантура правалілася. Каб абяскровіць партыю, выбіць зь яе шэрагаў актыўных чальцоў, ідзе ўціск па ўсіх накірунках. У прыватнасьці, на Беларускім мэталюргічным заводзе, выкарыстаўшы адміністрацыйны ўціск, двух чалавек літаральна вымусілі напісаць заявы пра выхад з партыі. У Буда-Кашалёўскім раёне з сакратаром райкама, які працуе дырэктарам школы, прапанавалі спыніць кантракт з 31 жніўня.
Паводле спадара Сякеркі, абласную арганізацыю ПКБ зараз правяраюць падаткоўцы, рэгіянальная ўправа юстыцыі.
У Савецкім раёне абласнога цэнтру прадстаўнікі адміністрацыі наведваюць чальцоў ПКБ, якія жывуць у прыватных дамах, і настойліва раяць ім адмовіцца ад прадастаўленьня юрыдычнай адрэсы партыйным арганізацыям ПКБ. Няма адрэсы - партыйная структура адразу ж скасоўваецца.
Аднак кіраўнікі выканаўчых структураў адмаўляюць любы ўціск на актывістаў апазыцыйнай партыі. Вось што, у прыватнасьці, кажа старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкаму Мікалай Чарныш:
- Я нават вітаю разнаполюснасьць меркаваньняў. Ведаеце чаму? Лягчэй знайсьці правільнае рашэньне! Іншае мяне хвалюе. Калі ёсьць партыя, хацелася б, каб бачна была іхняя праца, бачна рэалізацыя палітычных дэклярацыяў, якія запісаны ў статуце.
Між тым, менавіта ў гэтым раёне паводле ініцыятывы аддзелу адукацыі райвыканкаму з канца жніўня спыняецца кантракт з дырэктарам Шырокаўскай сярэдняй школы, сакратаром райкаму ПКБ Мікалаем Халамеевым. 16 гадоў ён працаваў дырэктарам. Кантракт скончыўся, і цяпер 57-гадоваму спадару Халамееву прапанавалі працаваць настаўнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства