viasna on patreon

Эстонскі МЗС заклапочаны, што ў Беларусі адбываюцца палітычныя рэпрэсіі

2006 2006-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністар замежных справаў Эстоніі Ўрмас Паэт заявіў пра неабходнасьць вызваленьня асуджаных у Беларусі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» і адзначыў магчымасьць пашырэньня сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ў'езд у краіны Эўразьвязу, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле эстонскага міністра, «існуе сур'ёзная занепакоенасьць, што ў сучаснай Эўропе адбываюцца палітычныя рэпрэсіі, якія калі не паводле маштабу, то паводле духу, нагадваюць сталінскія часы».
Урмас Паэт нагадаў, што Эўразьвяз мае магчымасьць дапаўняць сьпіс асобаў, якім забаронены ў'езд у краіны Зьвязу. Міністар падкрэсьліў, што ў яго могуць быць унесеныя імены асобаў, асабіста адказных за палітычныя рэпрэсіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства