Баранавіцкую актывістку Юлію Харкевіч аштрафавалі
https://spring96.org./be/news/4929
2006
2006-08-11T10:00:00+0300
2006-08-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Баранавічах суд аштрафаваў моладзевую актывістку Юлію Харкевіч на 20 базавых велічыняў (620 тысяч беларускіх рублёў, ці каля 290 даляраў ЗША), паведаміла Радыё Свабода.
Юлію абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 167 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях "арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства".
Юлію Харкевіч (разам з шасьцярыма іншымі моладзевымі актывістамі) атрымалі 16 ліпеня ў Дзень беларускай салідарнасьці, калі жыхары Баранавічаў выйшлі ў цэнтар гораду з запаленымі сьвечкамі і партрэтамі зьніклых апазыцыянэраў і палітвязьняў.