У дазволе на правядзенне пікетаў у Оршы адмоўлена
https://spring96.org./be/news/49434
2012
2012-01-27T19:26:18+0300
2012-01-27T19:26:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zabarona1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аршанскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў супраць пагаршэння эканамічнага становішча грамадзян.
Як мы ўжо паведамлялі раней, актывісты партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне 4-х пікетаў у горадзе Орша ў афіцыйна адведзеных для масавых мерапрыемстваў месцах. З парушэннем устаноўленых тэрмінаў аўтары заявак атрымалі адказ.
Аршанскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетавання на той падставе, што аўтары заявак не паказалі месца сваёй працы. Той факт, што ўсе яны з'яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі, Аршанскі гарвыканкам да ўвагі не прыняў.