Андрэй Саннікаў абвяргае заяву МУС
Пра гэта палітвязень сказаў свайму адвакату, з якім сустрэўся ў калоніі 30 студзеня.
Таксама Саннікаў заявіў, што ягонае становішча не змянілася. Пра гэта Радыё "Свабода" распавяла жонка палітвязня, журналістка Ірына Халіп.
Нагадаем, пасля спаткання з мужам на мінулым тыдні Халіп паведаміла, што Саннікаў яшчэ 20 лістапада напісаў прашэнне аб памілаванні. Прадстаўнікі МУС пасля гэтага заявілі, што прашэнне ад Саннікава было толькі праз месяц — 23 снежня. У той дзень Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі заявіў, што выпусціць палітвязняў, калі ад іх будзе прашэнне аб памілаванні.
Цяпер Саннікаў і праз адваката пацвердзіў дату 20 лістапада.
Таксама палітвязень звярнуўся да Андрэя Нікалаева, які абвясціў галадоўку салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты. Саннікаў папрасіў, каб Нікалаеў спыніў галадоўку.