Пісьменьнікі заступіліся за беларускую кнігу
Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў заклікаў дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне аб скасаваньні аддзела беларускай літаратуры і аднавіць ягоную працу.
Як паведамілі СМІ, з 1 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы скасавалі аддзел беларускай літаратуры, а на яго месцы будзе працаваць аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданьняў яны больш ня знойдуць увогуле — ідзе масавае спісаньне беларускіх кніг, іх проста адпраўляюць у макулатуру.
30 студзеня Сакратарыят СБП распаўсюдзіў спецыяльную заяву, у якой выказвае занепакоенасць такой пазіцыяй і дзеяннямі кіраўніцтва бібліятэкі, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Падобны крок у абвешчаны Год Кнігі выглядае неабдуманым і толькі пагаршае сітуацыю з неабходнасцю папулярызацыі нацыянальнай літаратуры.
Сакратарыят ГА “СБП” заклікае дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне і аднавіць працу ліквідаванага аддзела.