Генеральная пракуратура не знайшла падцвярджэнняў парушэння выбарчага заканадаўства
Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавічаў атрымаў адказ з Генаральнай пракуратуры. Павел Радыёнаў, начальнік ўпраўлення па нагляду і выкананні заканадаўства, подпіс якога стаіць пад адказам, паведаміў, што Генеральная пракуратура не мае пісьмовых доказаў пра парушэнні выбарчага заканадаўства падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты і выбараў прэзідэнта РБ 19 снежня 2010 года.
Па словах Віктара Цяпіна, ёсць толькі два варыянты. Калі б пракуратура прызнала, што Лукашэнка груба парушыў выбарчае заканадаўства, трэба адмяняць вынікі выбараў. Другі варыянт: прызнаць, што Лукашэнка проста хлусіў на прэс-канферэнцыі перад расійскімі журналістамі. Тады ён нанёс іміджу Беларусі, як прававой дзяржаве, вялікую шкоду, а таксама беларускім грамадзянам.
Актывіст плануе падаць у Генеральную пракуратуру другую скаргу на Аляксандра Лукашэнку. Ён будзе прасіць прыцягнуць першую асобу дзяржавы да адказнасці за нанясенне маральнай шкоды як РБ, так і яе грамадзянам.
Нагадаем, што В.Цяпін прасіў Генеральную пракуратуру праверыць факты парушэння выбарчага заканадаўства Аляксандрам Лукашэнкам, які на прэс-канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года ў парыве шчырасці паведаміў расійскім журналістам, што выбары прэзідэнта ў Беларусі прайшлі па паняццям Захаду, а не па заканадаўству. І што ён па дабраце сваёй душы падзяліўся з апзіцыйнымі кандыдатамі сваімі галасамі, каб іх зарэгістравалі.