viasna on patreon

Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было

2012 2012-02-22T10:02:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agit-lukashenka3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі адказ атрымалі магілёўскія актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Кіраўнік абласной арганізацыі прафесар Валеры Беразіенка адзначае, што запыты ў пракуратуру з мэтай даць прававую ацэнку словам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў, што сфальсіфікаваў апошнія выбары, дасылалі не меней за пяць актывістаў партыі.

“Усе члены партыі атрымалі аднолькавыя адказы, напісаныя як пад капірку. У адказах не ўзгадваецца прозвішча Лукашэнкі, а гаворыцца пра тое, што па дадзеных Цэнтрвыбаркаму і пратаколаў акруговых і ўчастковых выбарчых камісіяў фальсіфікацыяў выбараў не было”, - гаворыць Валеры Беразіенка.

“Мы разумелі той факт, што нам могуць адказаць вось такім чынам. Мэтай звароту была спроба паказаць супрацоўнікам пракуратуры, што не ўсё ў нашай краіне ідзе паводле заканадаўства. Мы хацелі, каб яны задумаліся. Не магу сказаць, ці атрымалася ў нас дасягнуць гэтай мэты, аднак мы паспрабавалі”, - працягвае магілёўскі палітык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства