viasna on patreon

Стэфановіч: гэта сур’ёзная параза беларускай дыпляматыі

2012 2012-02-29T12:35:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.

Валянцін Стэфановіч: «Гэта, канечне, сур’ёзная дыпляматычная параза беларускага МЗС. Але, відаць, абодва бакі прадбачылі такое разьвіцьцё падзеяў. Прынамсі, на беларускім тэлебачаньні ішлі сэрыялы пра амбасады, глеба для гэтага рыхтавалася загадзя. У нас ужо быў скандал з „Драздамі“, калі эўрапейскія амбасадары пакінулі Беларусь. Зараз беларускія ўлады будуць знаходзіцца ў сур’ёзным становішчы, паколькі для аднаўленьня нармальных стасункаў ім адназначна будзе патрэбна зрабіць сур’ёзныя крокі. Найперш — вызваліць палітвязьняў, бо гэта перадумова пачатку хоць нейкіх кантактаў.

Што да ЭЗ, то яны зрабілі крок, які мусілі зрабіць. Ініцыятыва пачатку такога канфлікту была ў беларускага боку. Калі з краіны просяць зьехаць прадстаўніка ЭЗ, то зразумела, што стасункаў з ЭЗ мець не жадаюць. Я асьцерагаюся, каб гэта не перарасло ў яшчэ большыя рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў і грамадзянскай супольнасьці. Тут ужо ініцыятыва паходзіць ад беларускіх уладаў.

У прынцыпе, для пачатку дыялёгу ўмовы былі зразумелыя — гэта вызваленьне палітвязьняў. Аднак улады ўпарта не жадалі гэтага рабіць. Нядаўна было зроблена абяцаньне двух палітвязьняў вызваліць. Але, аказваецца, гэта былі такія тактычныя ходы беларускіх уладаў. Перад прыняцьцем нейкіх сур’ёзных рашэньняў у Брусэлі яны, як правіла, пачынаюць рабіць такія гульні. Насамрэч імкненьня да рэальнага вызваленьня ў іх не было. Калі б было жаданьне аднавіць стасункі, то ўмовы ўсім вядомыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства