Барысаў: Пракуратура аднавіла крымінальную справу аб знявазе дзяржаўнага сцяга
https://spring96.org./be/news/50363
2012
2012-02-29T14:58:54+0300
2012-02-29T14:58:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sciah_na_prakyratury.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўская раённая пракуратура адмяніла пастанову аб спыненні крымінальнай справы па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек над дзяржаўнымі сімваламі”
Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якія падазраюцца ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава, была спынена ў пачатку лютага гэтага года з-за недахопу доказаў.
Следчыя органы не змаглі даказаць, што менавіта Малчанаў і Мікалаеўскі залілі фарбай дзяржаўны сцяг на цэнтральнай плошчы Барысава.
Не прайшло і месяца з гэтага часу, як Барысаўская раённая пракуратура аднавіла крымінальную справу, адмяніўшы пастанову аб яго спыненні.