viasna on patreon

Дзіна Шаўцова: нас проста блакуюць на эпапе ўзгаднення назваў арганізацыі (відэа)

2012 2012-03-03T13:44:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shausova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзіна Шаўцова

Дзіна Шаўцова

Напачатку 2012 году юрыстка Дзіна Шаўцова разам з аднадумцамі на пачатковым этапе рэгістрацыі плануемай да ўтварэння арганізацыі звярнулася для ўзгаднення назвы мяркуемай НДА ва ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкаму. Але аніводная назва арганізацыі, прапанаваная у заяве, не была ўзгодненая.

Усведамляючы ўсе перашкоды і складанасці на шляху рэгістрацыі арганізацыі, Дзіна Шаўцова адзначае парушэнне краінай права на свабоду асацыяцыяў. “Нас проста блакуюць ужо на эпапе ўзгаднення назваў арганізацыі”, – канстатуе актывістка грамадзянскай супольнасьці з 15-цігадовым стажам.

У сувязі з існаваннем у заканадаўстве Беларусі дыскрымінацыйнага арт.193.1 КК і немагчымасцю нармальна функцыянаваць без рэгістрацыі ды ўтварэння юрыдычнай асобы, актывісты грамадянскай супольнасці праводзяць кампанію «СТОП 193.1!» за права на свабоду асацыяцыяў. 

Дзіна Шаўцова: нас проста блакуюць на эпапе ўзгаднення назваў арганізацыі (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства