viasna on patreon

Суд над каталіцкім сьвятаром не адбыўся - улады вырашылі пайсьці іншым шляхам

2006 2006-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чакалася, што сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над каталіцкім сьвятаром Антоніем Кочкам. Пра гэта ўчора Радыё Свабода паведамілі ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены. На суд прыйшлі журналісты беларускіх і расейскіх мэдыяў, палітыкі, грамадзкія дзеячы, прадстаўнік амбасады ЗША, аднак у прызначаны час не прыйшлі ні адказчык, ні сьведкі. Між тым, у канцылярыі суду сказалі, што такой справы ў іх няма. У Чырвоным касьцёле і ў Курыі гэтаксама ня ведаюць пра лёс

78-гадовага ксяндза, які без дазволу дзяржаўных уладаў правёў набажэнства ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, людзі ў цывільным затрымалі сьвятара і склалі на яго пратакол аб парушэньні закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях” адразу ж пасьля імшы, бо на правядзеньне набажэнства грамадзянін іншай краіны мусіў мець дазвол Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі ўчора кіраўніцтва касьцёлу спрабавала вырашыць сытуацыю ў Камітэце ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, каб не даводзіць справу два суду. Антоній Кочка – грамадзянін Польшчы, але нарадзіўся ў Беларусі і апошнія 15 гадоў служыў у вёсцы Замосьце Слуцкага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства