viasna on patreon

Судовая калегія па крымінальных справах Гарадзенскага аблсуду не задаволіла касацыйную скаргу прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і ягонага калегі Юрыя Лявонава

2006 2006-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу і ягонаму калегу Юр’ю Лявонаву ўступіў у дзеяньне. Гэта адбылося пасьля таго, як судовая калегія па крымінальных справах Гарадзенскага аблсуду пакінула прысуд бязь зьменаў, не задаволіўшы касацыйнай скаргі, якую падалі асуджаныя й іхныя абаронцы. Пра гэта Радыё Свабодзе паведаміла адвакат Галіна Іванова.

7 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на тры гады і шэсьць месяцаў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, а дырэктар фірмы “Ніка-транс” Юры Лявонаў атрымаў турэмны тэрмін на адзін месяц меншы (3 гады і 5 месяцаў).

Паводле суду, Аўтуховіч з дапамогай Лявонава ўхіляўся ад выплаты падаткаў, перавозіў пасажыраў і багаж на аўтамабілях таксі, не рэгіструючы камэрцыйнай фірмы й не атрымліваючы адпаведнай ліцэнзіі. Як вынік, мясцовы бюджэт панёс страты ў асабліва буйным памеры.

Падчас сьледзтва Мікалай Аўтуховіч правёў працяглую галадоўку, пасьля чаго яго перавялі ў турэмны шпіталь, а затым зьмясьцілі пад хатні арышт. З-пад хатняга арышту ён уцёк, пазьней яго затрымалі і ўзялі пад варту, але падчас судовага працэсу ён быў за кратамі й зноў адмовіўся прымаць ежу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства