viasna on patreon

Іван Крук звярнуўся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

2012 2012-04-10T09:37:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivan_kruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Крук

Іван Крук

Грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук (на фота) накіраваў паведамленне ва Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Копія гэтага звароту пайшла таксама міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У сваім паведамленні Іван Крук звяртае ўвагу на тое, што пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе аспрэчвае рэгістрацыю яго індывідуальнай скаргі, якая была пададзена ў КПЧ яшчэ 23 снежня 2009 году і была зарэгістраваная. Сакратарыят ААН у адпаведнасці з правіламі пераслаў Івану Круку афіцыйны адказ беларускай дзяржавы. З гэтага дакумента вынікае, што ўрад Рэспублікі Беларусь мае намер расцэньваць рашэнні, якія могуць быць прынятыя Камітэтам па такіх скаргах, як несапраўдныя.

Іван Крук у 2009-ым годзе быў адным з ініцыятараў стварэння грамадскай ініцыятывы супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. З мэтай інфармавання жыхароў аб магчымых негатыўных наступствах стварэння АЭС ён распаўсюджваў друкаваныя бюлетэні, за што быў асуджаны да штрафу нібыта за адміністрацыйнае правапарушэнне, а пазней без станоўчага выніку прайшоў усе беларускія судовыя інстанцыі.

Іван Крук у сваім звароце просіць Упраўленне Вярхоўнага камісара, каб ягоная скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН была разгледжана, паколькі ён яе па-ранейшаму падтрымлівае і дапаўняе дадатковымі аргументамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства