viasna on patreon

Памёр Васіль Быкаў.

2003 2003-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22-га чэрвеня ў рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, што пад Мінскам, памёр народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Ён быў гонарам нашай нацыі, жывым класікам сусветнай літаратуры. З сярэдзіны 90-х супраць Васіля Быкава за яго незалежніцкую дзейнасць была ўзнятая хваля цкавання ў дзяржаўных СМІ; дзяржаўныя друкарні адмаўляліся выпускаць яго новыя кнігі. Некалькі апошніх гадоў В. Быкаў быў вымушаны правесці за мяжой: спачатку па запрашэнні міжнароднага ПЭН-цэнтра жыў у Фінляндыі і Нямеччыне, а затым пераехаў у Чэхію, дзе ўвесну г.г. перанёс аперацыю па выдаленні ракавай пухліны страўніка.

Свой 79-й дзень нараджэння 19-га чэрвеня 2003 г. В. Быкаў сустрэў на радзіме. Ён праходзіў курс рэабілітацыі ў адной з мінскіх клінік і сустракаўся толькі з абмежаваным колам сяброў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства