viasna on patreon

18 чэрвеня адбылася імпрэза ў падтрымку Беларускага гуманітарнага ліцэю.

2003 2003-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 чэрвеня адбылася імпрэза ў падтрымку Беларускага гуманітарнага ліцэю. Яна ўключала ў сабе адкрыцьцё выставы мастакоў, прэзэнтацыю ліцэйскага кампакт-дыску “Я люлю ліцэй” і ўганараваньне дыплёмамі “заслужаных” дзеячоў Вучнёўскага самакіраваньня.

Яшчэ ў аўторак на трэцім паверсе ліцэю зьявілася некалькі дзесяткаў карцінаў вядомых беларускіх мастакоў: гэта і А. Марачкіна, і М. Купавы, і А. Пушкіна. Карціны збольшага былі на беларускую тэматыку, па сэнсе блізкія да апошніх падзеяў у ліцэі. На адкрыцьці выступіў сам У. Колас, А. Трусаў, Р. Барадулін, М. Купава, бард. Зьм. Сідаровіч і інш. Нагадаем, што карцінныя выставы ў ліцэі адбываюцца ўжо трэці месяц, і, як лічаць мастакі, гэта, відаць, адзінае месца, дзе моладзь з шанаю і павагаю ставіцца да твораў мастацтва, гэта месца, куды ня страшна выставіць свае карціны.

Пасьля ўрачыстага адкрыцьця галерэі ўсіх прысутных запрасілі ў актавую залю. Ахвотных было незвычайна шмат, таму чалавекам ста проста прыйшлося стаяць. Імпрза распачалася з прамовы У. Коласа пра ліцэйскае пазакляснае жыцьцё й пра праграмы выкладчыкаў падтрымкі Вучнёўскага самакіраваньня. Музычныя выступы ліцэістаў чаргаваліся з расповедам прадусара дыску Франака Вячоркі пра ідэю стварэньня, пра фундатараў ці з уручэньнем дыплёмаў і узнагародаў найактыўнейшым сябрам ВС. Частка інфармацыі на дыску, у тым ліку й відэа, дэманстравалася праз праектар на экране, што дало магчымасьць азнаёміцца зь зьмесьцівам кружэлкі ўсім гледачам. У той жа час ліцэісты прадэманстравалі высокі ўзровень музычнай творчасьці. Песьні, напісаныя ліцэістамі і пра ліцэй, бездакорна выконваліся вакальна ці ў суправаджэньні самых сучасных музычных інструмэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства