viasna on patreon

Мінаблвыканкам не падтрымаў абаронцаў салігорскага лесу

2012 2012-04-30T09:51:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-les-rubic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” атрымалі адказ на свой запыт да кіраўнініка Мінскай вобласці адносна высечкі гарадскога лесапарку. Мінаблвыканкам абаронцаў салігорскага лесу “у межах сваёй кампентэнцыі” не пачуў.

Выконваючы абавязкі старшыні абласнога выканкаму Трусаў С. І. паведамляе, што высечка лесапарку ў раёне перасячэння вуліц Заслонава і Казлова пад жылую шматпавярховую забудову прадугледжана генпланам Салігорску, які прайшоў адпаведную працэдуру ўзгаднення і экспэртыз.

- Мінаблвыканкам даў па сутнасці той жа адказ, што і Салігорскі выканкам ды Салігорская прыродаахоўчая інспекцыя. Я гэта называю чарговай чыноўніцкай адпіскай, - кажа мясцовы актывіст Уладзімір Шыла. - У гэтай адпісцы мінскія чыноўнікі праігнаравалі наша патрабаванне аб правядзенні грамадскага амберкавання адносна палітыкі ўладаў Салігорску ў галіне горадабудаўніцтва. Гэтаксама, як праігнаравалі меркаванне 1273 салігорцаў, якія год назад паўсталі на абарону свайго права на здаровы навакольны асяродак ды падпісаліся за спыненне высечкі лесапарку на дадзенай і іншых гарадскіх тэрыторыях ды супраць жахлівага ўшчыльнення гарадской забудовы.

Нагадаем, літаральна некалькі дзён назад на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова быў высечаны чарговы кавалак гарадскога лесапраку пад будаўніцтва ўжо другога шматпавярховіка на гэтым месцы. Больш за тое, як вынікае з адказу Трусава С. І. “на пазначанай тэрыторыі мяркуецца размясціць тры жылых шматпавярохвых дамы і прадуктовую краму”, а значыцца лес будуць секчы надалей.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства