viasna on patreon

Правы беларускамоўных пакупнікоў лабіруюць гомельскія актывісты

2012 2012-04-30T12:38:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bel-mova-nalepka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!” распачала новую кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы – “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”. Была распрацаваная спецыяльная налепка, якая вытрымлівае і неспрыяльнае надвор’е, - жадаючыя могуць наклеіць яе на сваю краму, шапік ці на дзверы працоўнага месца.

“Гэту ідэю падказаў мне беларус, прыхільнік “Справаводства па-беларуску!” з Канады, што пражывае ў Квэбэку. Гэта франкамоўная правінцыя, але ўсё ж там сітуацыя падобна да беларускай – па змоўчванні выкарыстоўваецца англійская мова. Для таго, каб тыя, каму карыстацца французскай зручней, адчувалі сябе больш упэўнена, на ўстановах абслугоўвання таксама налепліваюць адпаведныя налепкі – “Тут абслугоўваюць і па-французку”. У нас тая ж самая мэта – дапамагчы людзям – і пакупнікам, і прадаўцам пераадолець моўны бар’ер, каб беларускамоўныя без стрэсу маглі ў побытавых справах выкарыстоўваць беларускую мову. Наша мэта не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам аб магчымасці размяшчэння налепкі. Такім чынам можна будзе пазбегнуць нязручнасцей і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўнены, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць”, - распавёў жыхар Гомеля, аўтар ідэі ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” Ігар Случак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства