Крэмянецкаму — таксама 7 сутак
https://spring96.org./be/news/52088
2012
2012-04-30T12:48:04+0300
2012-04-30T12:48:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
28 красавіка маладафронтаўца Зьмітра Крэмянецкага суд Савецкага раёна Менску прысудзіў да арышту.
Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Зьмітру прыпісалі дробнае хуліганства, нібыта ён перад будынкам суда размахваў рукамі й лаяўся матам.
Суд адбыўся ў суботу днём, бо за працоўны дзень пятніцы асудзіць абодвух маладафронтаўцаў не пасьпелі — Уладзімера Яроменка судзілі апошнім, пасьля 18:00.
Зьміцер Крэмянецкі разам зь Уладзімерам Яроменкам прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў — Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях». Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Крэмянецкага й Яроменка перад будынкам суду.