Беларускім чыноўнікам можа быць закрыты ўезд у Вялікабрытанію
https://spring96.org./be/news/52093
2012
2012-04-30T13:01:01+0300
2012-04-30T13:01:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вялікабрытанія абвясьціла сёньня аб тым, што ўводзіць забарону на ўезд у каралеўства асоб, якія абвінавачваюцца ў сур'ёзных парушэньнях правоў чалавека, уключна з катаваньнямі й забойствамі. Па дадзеных інтэрнэт-СМІ, такая норма закране грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЭЗ.
Брытанскія ўлады таксама складуць адмысловы сьпіс асобаў, якія ня змогуць больш атрымаць візу на наведваньне Злучанага Каралеўства.
У МЗС Брытаніі растлумачылі, што дадзеная норма не закране кіраўнікоў замежных дзяржаў, а таксама міністраў, "калі будуць дастатковыя падставы для тако, каб лічыць, што ўрад гэтай краіны імкнецца палепшыць сытуацыю з правамі чалавека".