Літоўскага парлямэнтара не пусьцілі ў Беларусь
https://spring96.org./be/news/52101
2012
2012-04-30T15:13:59+0300
2012-04-30T15:13:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Казімірас Уока накіроўваўся ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
Парлямэнтар ехаў у Беларусь бязь візы, аднак сьцьвярджаў, што
ў амбасадзе Беларусі, куды ён зьвяртаўся ў гэтай справе, яго
інфармавалі, што з дыпляматычным пашпартам на адзін дзень у краіну
ўяжджаць можна.
«На мяжы мяне ссадзілі зь цягніка і пасадзілі ў іншы, які едзе ў Вільню», — цытуе «Дэльфі» палітыка.
Беларусь плянуе пабудаваць АЭС за 50 кілямэтраў ад літоўскай мяжы, Расея — у Калінінградзкай вобласьці побач зь Літвой.
Літва сьцьвярджае, што да гэтага часу не атрымала здавальняючых адказаў
наконт узьдзеяньня гэтых станцыяў на навакольнае асяродзьдзе.