Генадзь Фядыніч: “Калі ты класны спецыяліст, але пры гэтым і нефармальны лідэр, ты - першы на звальненьне” (відэа)
https://spring96.org./be/news/52103
2012
2012-04-30T15:49:25+0300
2012-04-30T15:49:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/fiadynich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, калі кошты на асноўныя прадукты харчаваньня пастаянна падвышаюцца, а заробкі людзей працы кіруюць долу, роля незалежных прафесійных саюзаў, як абаронцы правоў працоўных робіцца надзвычай важнай. Дзяржаўныя прафсаюзы не маюць магчымасьці мэтанакіравана змагацца за правы людзей, што яркім чынам праявілася нядаўна на мікашэвіцкім “Граніце”, наваполацкім “Нафтане”, гарадзенскім “Азоце”.
Але ў той самы час, калі людзі пачалі бараніць сябе самі, ствараючы суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемствах, улады ўсімі магчымымі спосабамі перашкаджаюць людзям адстойваць свае правы. Пра сітуацыю з правамі працоўных ў Беларусі распавядае Старшыня незалежнага Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
Генадзь Фядыніч: “Калі ты класны спецыяліст, але пры гэтым і нефармальны лідэр, ты - першы на звальненьне” (відэа)