viasna on patreon

Камуністы судзяцца з "маладафронтаўцамі" за зьнявагу сваёй "ленінскай" годнасьці (дадаецца)

2012 2012-05-03T13:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jajki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні пад час акцыі 7 лістапада

Затрыманні пад час акцыі 7 лістапада

3 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Менска працягнецца судовае паседжаньне па грамадзянскім зыску камуністаў да Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхаіла Мускага. Пачатак у 9 гадзін. З “маладафронтаўцаў” спрабуюць спагнаць маральную і матэрыяльную кампенсацыю шкоды, якую яны нібыта нанесьлі закідаўшы яйкамі помнік Леніну 7 лістапада мінулага года.

Нагадаем што двое камуністаў Мікалай Юшчанка і Мікалай Валовіч, якія ўдзельнічалі ў мітынгу 7 лістапада 2011 году ля помніка Леніну ў Менску, падалі ў суд на сяброў МФ Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхаіла Мускага. Паводле іх, закідваньне помніка Леніну яйкамі стала прыніжэньнем іхняга гонару і годнасьці, як людзей, якія выхоўваліся «ў духу калектывізма, інтэрнацыяналізма, сацыялістычных і камуністычных каштоўнасцяў, якія і дагэтуль жывуць у нашых сэрцах». За гэта яны патрабуюць маральнай і матэрыяльнай кампенсацыі.

На першым паседжаньні 13 красавіка камуністы агучылі свае пазовы, аднак прысутны маладафронтавец Павел Сяргей і выкліканы адвакат папрасілі перанесці судовы працэс, каб мець час дэталёва азнаёміцца з патрабаваннямі камуністаў ды падрыхтаваць пазіцыю абароны.

* * *

9-10. Зыск будзе разглядаць суддзя Шастакоў. У судовым памяшканьні прысутнічае шмат супрацоўнікаў міліцыі. Адказчыкаў Рамана Васільева і Міхаіла Мускага не пасьпелі прывезці з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе яны адбываюць адміністратыўны арышт. Суд адкладзены да 10 гадзін.

11-00. У судзе праглядаюць відэа акцыі 7 лістапада 2011 года з інтэрнэту, у прыватнасьці з сайту "Нашай Нівы".

11-40. Пачаўся допыт сведак. Дае паказаньні супрацоўнік міліцыі з Маскоўскага РУУСа Алег Бягуноў.

11-55. Абвешчаны перапынак да 13 гадзін.

14-00. Сведка Мікалай Валовіч не змог у судзе даказаць суму матэрыяльнай прэтэнзіі, якая вынікала з-за пашкоджаньня ягонага паліто разбітымі яйкамі. Суддзя прапанаваў зрабіць каштарыс чысткі палітона ў хімчыстцы, і толькі потым працягнуць судовае паседжаньне. Суд перанесены на 10 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства