viasna on patreon

Падчас пікету ў абарону Беларускага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю затрыманыя тры чалавекі, сярод якіх Лявон Баршчэўскі і журналіст газеты “Наша ніва” Аркадзь Шанскі.

2003 2003-06-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 чэрвеня ў 17.00 у Мінску на плошчы Якуба Коласа выкладчыкі, навучэнцы і бацькі вучняў Беларускага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю праводзілі несанкцыянаваны пікет у абарону Ліцэю. У акцыі прыялі ўдзел каля 50 чалавек, пры гэтым большасьць з іх складалі непаўнагадовыя навучэнцы. Яны былі апранутыя ў майкі з выявамі літар, якія разам складамі надпіс “Я люблю ліцэй”, а таксама і трымалі ў руках плакаты “Я люблю ліцэй”.
Праз некалькі хвілінаў пасьля пачатку акцыі да плошчы Якуба Коласа прыбылі супрацоўнікі міліцыі начале з намесьнікам начальніка РУУС Савецкага раёну Гуранковым, якія з выкарыстаньнем сілы пачалі выпіхваць удзельнікаў з плошчы, папярэджваючы, што пікет несанкцыянаваны. Быў затрыманы намесьнік дырэктара ліцэю Лявон Баршчэўскі, які быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну. У 17.50 Лявон Баршчэўскі быў адпушчаны без складаньня пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні.
Падчас акцыі быў таксама затрыманы журналіст газеты “Наша ніва” Аркадзь Шанскі і адзін удзельнік пікету – студэнт журфаку. Аркадзь Шанскі выконваў свае прафесійныя абавязкі, у ягоных руках быў дыктафон, але гэта не перашкодзіла супрацоўнікам міліцыі з выкарыстаньнем гватлу закінуць яго у міліцйскую машыну і даставіць у РУУС Савецкага раёну. На момант напісаньня інфармацыі (18.00) гэтыя затрыманыя яшчэ знаходзіліся ў аддзяленьні міліцыі. Назіральнік ад Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч, які накіраваўся ў РУУС, паведаміў, што ў бліжэйчы час, пасьля высьвятленьня асобаў затрыманых, супрацоўнікі міліцыі абаяцаюць іх адпусьціць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства