27 чэрвеня пастановай Міністэрства адукацыі ліквідаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
Пра гэта рашэньне ў Грамадскае аб’яднаньне Правабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў адзін з заснавальнікаў ліцэю, намесьнік дырэктара Лявон Баршчэўскі.
Дадзеным рашэньнем завяршыліся драматычныя падзеі, якія на працягу месяца разгортваліся вакол лёсу ўнікальнай навучальнай установы -- Нацыянальнага дзяржаўнаа гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Згодна з пастановай Мінстэрства адукацыі, запланаванае стварэньне новай навучальнай ўстанова, якая, па папярэдніх зьвестках, будзе мець назву Мінскі гуманітарны ліцэй з гарадскім статусам і падпарадкаваньнем Мінгарвыканкаму. Нагадаем, што ліцэй меў рэспубліканскі статус.
У Пастанове Міністэрства адукацыі нідзе не абумоўлены лёс выкладчыкаў ліцэю. Паводле словаў намесьніка міністра адукацыі сп-ра Фарыны, з выкладчыкамі будуць праводзіцца “індывідуальныя размовы”.