viasna on patreon

Front Line Defenders зноў патрабуе зняцця абмежаванняў на выезд за мяжу беларускіх праваабаронцаў

2012 2012-05-30T16:24:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла чарговую заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу, уведзеных у дачыненні Алега Гулака, Гары Паганяйлы, Валянціна Стэфановіча і Жанны Літвіной, паўтараючы свой заклік аб неадкладным зняцці ўсіх абмежаванняў.

“Па стане на сённяшні дзень сп. Валянціну Стэфановічу (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), сп. Алегу Гулаку і сп. Гары Паганяйлу (Беларускі Хельсінкскі камітэт), а таксама спн. Жанне Літвіной (Беларуская асацыяцыя журналістаў) па-ранейшаму забаронены выезд з краіны”, — гаворыцца ў заяве.

Front Line Defenders выказвае заклапочанасць у сувязі з забаронай на выезд, уведзеныя ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча, Алега Гулака, Гары Паганяйлы і Жанны Літвіной, а таксама “ставіць пад сумненне яе прававую аснову, у той час як права на свабоду перамяшчэння замацаванае ў артыкуле 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Front Line Defenders лічыць, што абмежаванні “ўведзеныя супраць беларускіх праваабаронцаў у сувязі з іх законнай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, у выніку асуджэння імі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства