viasna on patreon

Забарону велапрабега маладафронтавец абскардзіць у судзе

2012 2012-05-31T09:15:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/velaprabeg-sal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага аб забароне правядзення велапрабега мясцовы актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Андрэй Тычына абскардзіць у судзе. Нагадаем, мэтай правядзення дадзенага велапрабегу было выказванне пратэсту супраць вынікаў Рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, следствам якога стала страта дзяржаўнага статусу гістарычнай нацыянальнай беларускай сімволікай - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".

У сваёй скарзе маладзён адзначае, што падаваў заяву на правядзенне масавага мерапрыества ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Маладафронтавец лічыць забарону неабгрунтаванай і нематываванай:

- Салігорскі выканкам не прыводзіць у сваім рашэнні абсалютна ніякіх довадаў, аргументуючых дадзеную забарону, таксама як і не адзначае, якія менавіта часткі пазначаных у адмове артыкулаў Закона “Аб масавых мерапрыемствах” былі парушаныя.

Тым не менш, маладзён адзначае, што нават калі б парушэнні прыведзеных чыноўнікамі артыкулаў у якасці прычыны адмовы насамрэч мелі месца, то гэта у любым выпадку не магло быць нагодай для забароны правядзення мірнага сходу ў выглядзе велапрабегу. Дадзенае мерапрыемства не перашкаджала дзяржаўнай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю або маралі насельніцтва

У сваёй скарзе ён апелюе да артыкула 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, і да артыкулу 35 Канстытуцыі, які гарантуе свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання. Таксама Андэй Тычына спасылаецца на артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь, гарантуючых кожнаму чалавеку гэткія ж правы і свабоды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства