viasna on patreon

Аўтара “Мусарка” асудзілі за брыдкаслоўе на 10 сутак арышту

2012 2012-05-31T10:46:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amelchanka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Амельчанка

Іван Амельчанка

На Івана Амельчанку 30 траўня складзены адміністратыўны пратакол за нецэнзурную лаянку (арт. 17.1 КаАП РБ). Судзіць яго будуць сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Учора аўтара самаробнага плакату «Мусарок» павінны былі вызваліць  пасьля адбыцця 15-суткавага арышту. Аднак ён так і не выйшаў з Цэнтра ізацяцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Іван Амельчанка — аўтар самаробнага плякату з надпісам «Мусарок». 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху ён разгарнуў гэты плякат побач з супрацоўнікам міліцыі ў цывільным. Актывістам зацікавіліся праваахоўнікі, пасьля чаго Іван вырашыў сам з’явіцца ў пастарунак. У выніку 15 траўня Івана Амельчанку асудзілі да 15 сутак арышту за абразу міліцыянта.

* * *

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Cуддзя Тацяна Мотыль пакарала Івана Амельчанку адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства