Міхаіл Мускі. Суд 1 чэрвеня
15 траўня моладзевага актывіста Міхаіла Мускага адправілі з ЦІП на вул. Акрэсціна ў ваенную частку пад канвоем для праходжання тэрміновай службы. Цяпер ён знаходзіцца ў вайсковай частцы № 22313 (Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в Бароўка).
У сваю чаргу Міхаіл Мускі каля месяца таму накіроўваў заяву з патрабаваннем замены тэрміновай службы на альтэрнатыўную, але атрымаў адмову. Пасля чаго была накіравана скарга ў суд Нясвіжскага раёна, дзе на падставе наяўнасці заявы на праходжанне АГС, патрабавалася адмяніць рашэнне прызыўной камісіі.
Па законах Рэспублікі Беларусь, як толькі скарга рэгіструецца ў судзе, рашэнне прызыўной камісіі прыпыняецца. Такім чынам накіраванне Міхаіла на праходжанне тэрміновай службы да разгляду скаргі ў судзе было незаконным.
Сам разгляд скаргі на рашэнне прызыўной камісіі адбудзецца 1 чэрвеня ў Нясвіжскім раённым судзе (вул.Садовая, 11) у 11:00.