Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца
https://spring96.org./be/news/52906
2012
2012-05-31T16:17:17+0300
2012-05-31T16:17:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскія грамадскія актывісты рэгулярна наведваюць палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовы тэрмін “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, падтрымліваюць маральна, прывозяць прадукты. Асабліва апекуецца пра вязня сябра Партыі БНФ з Малеча Анатоль Сахаруша, які ездзіць да Паўла 6-7 разоў на месяц.
Па словах Сахарушы, першы раз ён сустрэў Паўла 15 гадоў таму, паслухаў ягоны выступ, і стаў сімпатызаваць маладому палітыку. Праз 15 гадоў адносіны да Паўла не змяніліся. Севярынец застаўся такі ветлівы, спакойны, крышталёва чысты, як і 15 год таму, кажа Анатоль Сахаруша. Сталы чалавек вельмі шкадуе Севярынца, які адбывае зняволенне за свае палітычныя погляды ўжо другі раз.