Міліцыя правяла вобшук у офісе грамадзкай арганізацыі “Дзедзіч”
Вечарам 30 кастрычнiка супрацоўнiкi ААПП Маскоўскага РАУС г. Берасьця правялi вобшук у памяшканьнi грамадзкай арганізацыі "Дзедзiч". Як сьцьвярджаюць мiлiцыянты, па тэлефоне "02" невядомы паведамiў, што ў гэтым памяшканьнi адбываецца бойка, чутны крыкi. У гэты час у офiсе знаходзiўся толькi Дзмiтрый Шыманскi - кiраўнiк Берасьцейскай арганiзацыi Партыi БНФ.
Увайшоўшы ў памяшканьне, мiлiцыянты пачалi цiкавiцца друкаванай прадукцыяй, якая там знаходзiлася. Яны вырашылi правесьцi агляд памяшканьня, у вынiку якога былi забраныя 15 заяў аб уступленьнi ў Партыю БНФ, 500 чыстых блянкаў заяваў, 800 асобнiкаў даклада камiтэта па правах чалавека ААН аб сытуацыi з правамi чалавека ў РБ. Забраныя таксама каля 50 асобнiкаў бюлетэняў "Навiны БНФ", "Моладзь БНФ", "Дзедзiч", па некалькi асобнiкаў iншых выданьняў.
Варта адзначыць, што мiлiцыянты паказалi спадару Шыманскаму пастанову аб правядзеньнi агляду, у якой адсутнiчалi iмя i подпiс пракурора, што павiнен санкцыянаваць агляд памяшканьня. Як сьцьвярджае Д.Шыманскi, па форме гэты агляд хутчэй нагадваў вобыск: адчынялiся шафы, сэйфы, сталы:
- Дзеяньнi мiлiцыянтаў будуць абскарджаныя ў пракуратуры. Яны робяць усё для таго, каб мы не маглi працаваць. Варта затрымацца ў офiсе больш чым на 15 хвiлiн, як прыяжджае патрульная машына, - распавядае Д.Шыманскi.
Вобшукам кiраваў начальнiк ААПП Юрый Мiхайлавiч Сцепусюк, паведамляе прэс-служба Хартыі’97. Адзначылiся ў ходзе сьледчага мерапрыемства ягоныя намесьнiкi Аляксандр Уладзiмiравiч Тарасевiч i Аляксей Сямёнаў. За дзеяньнямi сваiх падначаленых падчас мерапрыемства сачыў намесьнiк начальнiка УУС Берасцейскага аблвыканкама Алег Мiкалаевiч Бандарук.