Брэст: апазіцыя вылучае сваіх актывістаў у выбаркамы
У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі вылучылі 32
прадстаўніка ў акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты
прадстаўнікоў.
Найбольшая колькасць вылучэнцаў належыць да Беларускай партыі левых
“Справядлівы свет” - 13 чалавек, з якіх чатыры вылучаныя ў абласным цэнтры. Па
восемь сваіх сябраў вылучылі мясцовыя суполкі Партыі БНФ (з іх 2 – у Брэсце) і Аб'яднанай
грамадзянскай партыі (5 – у Брэсце), а тры актывіста прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную
партыю (Грамада), з якіх два вылучаюцца ў горадзе над Бугам.
Варта адзначыць, што згаданыя партыі разам з шэрагам іншых дэмакратычных грамадскіх аб'яднанняў стварылі ў рэгіёне абласны савет кампаніі “За справядлівыя выбары”. Заснавальнікі гэтай структуры абвесцілі, што маюць намер вылучыць не менш за 100 прадстаўнікоў кампаніі ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама не менш за 400 назіральнікаў за выбарамі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"