viasna on patreon

У Беларусі будуць штрафаваць за незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі

2012 2012-06-29T13:12:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях будзе дапоўнены артыкулам, які прадугледжвае адказнасць за незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі. Адпаведныя папраўкі ў КоАП 29 чэрвеня прынялі дэпутаты палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

У адпаведнасці з законапраектам правядзенне даследаванняў і апублікаванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, што адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў, прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, без атрымання адпаведнай акрэдытацыі будзе мець вынікам накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 100 базавых велічынь (10 млн рублёў).

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, будзе цягнуць накладанне штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 20 да 200 базавых велічынь (20 млн рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства