viasna on patreon

Прэвентыўныя затрыманьні моладзевых актывістаў у Менску. Нацболы ў аблозе (аднаўляецца, дадаліся фоты)

2012 2012-06-30T12:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nacbol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску 30 чэрвеня ад самага ранку супрацоўнікі міліцыі праводзяць затрыманні  найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.

У 7 гадзін раніцы з дома ў Сухарава забралі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС актывіста моладзевага крыла «Гавары праўду» «Zмена» Віталя Васількова. У выніку на маладога чалавека склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ. Вяла судовае пасяджэнне суддзя Людміла Лапо. У ходзе пасяджэння яна адхіліла ўсе хадайніцтвы адваката, у тым ліку і хадайніцтва аб выпатрабаваньні відэазапісы з камер назірання, паколькі, са слоў сведкаў-міліцыянтаў, правапарушэнне адбылося ў будынку РУУС. Прысуд - 5 сутак арышту.

У той жа час да жонкі Аляксандра Арцыбашава і сястры Алеся Крата таксама прыйшлі міліцыянты. Па папярэдніх звестак, яны расшукваюць Алеся Крата.

* * *

Да хаты да актывіста беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзмітрыя Паліенкі ў 7.30 прыходзілі міліцыянты, аднак дома яго не засталі. Па атрыманай актывістам інфармацыі, супрацоўнікі міліцыі хацелі нібыта апытаць яго адносна бойкі, якая адбылася ў 3 гадзіны начы каля пад'езду і дзеля гэтага нібыта апытваюцца ўсе жыхары. Аднак Дзмітрыю ўдалося высветліць, што ні да кога з суседзяў ніхто з апытаннямі не прыходзіў. На дадзены момант (13 гадзін) супрацоўнікі міліцыі ў цывільным знаходзяцца ўжо шостую гадзіну ў двары Паліенкі: то сядзяць у аўтамабілі (32 45 ІВ-7), то катаюцца на арэлях. Вядома пра некалькі выпадкаў патрапіць у кватэры да актывістаў гэтага руху, каля іх кватэраў да гэтага часу дзяжураць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства