viasna on patreon

Чыноўнікі Гарадзенскага ўпраўлення юстыцыі не ведаюць беларускую мову?

2012 2012-06-30T09:15:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская структура Партыі БНФ атрымала адказ адносна рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі. Чыноўнікі за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення абласной юстыцыі Аляксандра Сянькевіча патрабуюць прадставіць дадатковую інфармацыю. У мэтах ажыццяўлення праверкі сапраўднасці дакументаў упраўленню юстыцыі чамусьці спатрэбіліся звесткі пра сяброў гарадской арганізацыі Партыі БНФ з указаннем асабістых дадзеных, месца працы і месца жыхарства. Гэтую інфармацыю прапануецца прадставіць да 13-га чэрвеня. Высланы ліст быў нібыта яшчэ 8 чэрвеня, але да прадстаўнікоў БНФ ён дагэтуль праз пошту не трапіў. Копія ж ліста была ўзятая непасрэдна ва ўпраўленні юстыцыі.

У канцы афіцыйнага дакумента змяшчаецца просьба прадставіць «русскоязычное изложение фамилий указанных членов Партии». Атрымліваецца, што чыноўнікі, якія займаюць высокія пасады, не валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай. Альбо яны баяцца той міфічнай “прымусовай беларусізацыі”, пра якую нядаўна рассылаў цыркуляры начальнік упраўлення культуры аблвыканкаму?

Прадстаўнікі Гарадзенскай Партыі БНФ лічаць патрабаванне ўпраўлення юстыцыі абсалютна “прыцягнутым за вушы” з юрыдычнага гледзішча. Што будзе рабіць арганізацыя ў такой сітуацыі – вырашыцца ў бліжэйшы час.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства