viasna on patreon

«Справядлівы свет» у чарговы раз атрымаў адмову на правядзенне пікетаў

2012 2012-06-30T09:28:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскія ўлады ў чарговы раз на днях адмовілі прадстаўнікам партыі левых «Справядлівы свет» у дазволе на правядзенне масавых мерапрыемстваў. У чацвёрты раз за апошнія месяцы актывісты гэтай партыі падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння ўзроўню жыцця грамадзянаў. У заяўках ў якасці месцаў пікетавання заяўнікі ўказалі пляцоўкі, спецыяльна дазволеныя гарвыканкамам як месца масавых акцый.
Варта нагадаць, што Аршанскі гарвыканкам устанавіў правіла - заяўку на пікет ці мітынг можна падаць толькі разам з дамовамі на ахову ўдзельнікаў акцыі, медыцынскае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі. КСУП «Аршанская спецаўтабаза» такую дамову заключыла, а вось галоўны ўрач УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка» Уладзімір Плыткевіч даў адказ, што заключыць дамову аб медыцынскім абслугоўванні толькі пасля дазволу гарвыканкама.
А гарвыканкам у сваю чаргу адмовіў у дазволе на пікетаванне, матывуючы адсутнасцю дамовы з УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства