Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” прыйшла да высновы, што ў Беларусі тысячы жанчынаў становяцца ахвярамі гвалту ў сям’і і яны дрэнна юрыдычна абароненыя
У справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International”, якая была абнародавана 8 лістапада, адначаецца, што, паводле афіцыйных крыніцаў у Менску, у Беларусі летась былі зарэгістраваныя каля трох тысяч выпадкаў гвалту над жанчынамі ў сям’і.
Аднак, на думку праваабаронцаў, рэальная колькасьць ахвяраў хатняга гвалту значна большая, бо няма дакладных дадзеных па ўсёй краіне.
У краіне дзейнічаюць толькі тры дзяржаўныя крызысныя цэнтры для жанчынаў, якія патрапілі ў бяду. Яны недасткова фінансуюцца і не забясьпечваюць сапраўднай дапамогі жанчынам.
Дзейсную дапамогу маглі б аказаць няўрадавыя арганізацыі, аднак, магчымасьці іх працы ў Беларусі абмежаваныя, – гаворыцца ў справаздачы.
“Amnesty International” адзначае, што ўрад зрабіў пэўныя крокі ў вырашэньні праблемы, але яны пакуль неадэкватныя.