АМАП разагнаў акцыю апазіцый і ў Мінску
https://spring96.org./be/news/5513
2006
2006-11-29T10:00:00+0200
2006-11-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі АМАПу не дазволілі мінакам выйсьці ўчора на Кастрычніцкую плошчу Мінску з партрэтамі беларускіх палітзняволеных. Плошча была ачэпленая міліцыяй і АМАПам. Калі ж беларусы паспрабавалі стаць каля рэстарана “Макдональдс” на праспекце Ф. Скарыны (Незалежнасьці), іх груба адцясьцілі і адтуль.
Нагадаем, што ўдзельнікі акцыі мелі намер звярнуць увагу кіраўнікоў дзяржаваў краін СНД, якія ўчора засядалі на саміце ў Мінску, на парушэньне ў Беларусі правоў чалавека, зьнікненьне лідэраў апазіцыі і на палітычных зняволеных у турмах, паведамляе www.charter97.org.