viasna on patreon

Наступствы "шведскага дэсанта": Рачкоўскі і Пахмелкін вызваленыя ад пасадаў

2012 2012-07-31T17:40:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/granica_bel25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін вызваленыя ад займаных пасадаў за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляюць у прэс-службе прэзідэнта.

Ігар Рачкоўскі будзе залічаны ў распараджэнне Дзяржпагранкамітэта, Дзмітрый Пахмелкін - у распараджэнне міністра абароны.

Аб няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

Акрамя таго, абвешчана вымова дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Беларусі генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.

Фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў па-ранейшаму знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства