viasna on patreon

Лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча абвінавацілі ў наўмысным незаконным перасячэньні мяжы па падложных дакументах

2006 2006-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” быў затрыманы Аляксандар Мілінкевіч, які вяртаўся вяртаўся з Рыжскага саміту NATO. Памежнікі пачалі “высьвятляць”, якім чынам Мілінкевіч апынуўся ў Рызе, бо ў яго пашпарце няма штампа аб выезьдзе з Беларусі. Высьветлілася, што, калі лідэр дэмакратычных сілаў некалькі дзён таму ляцеў у Рыгу на саміт НАТА, то памыліўся і аддаў беларускім памежнікам ня свой пашпарт, а пашпарт сына – таксама Аляксандра Мілінкевіча, але 1974 года нараджэньня. Пашпарт сына аказаўся ў Мілінкевіча выпадкова й ляжаў у адной кішэні зь ягоным. Памежнікі па халатнасьці не зьвярнулі ўвагі, што ўладальнік пашпарта на 25 гадоў старэйшы за адзначаны ў дакуманце ўзрост, што ў пашпарце адсутнічае латвійская віза, паставілі ў ім штамп. Памылку заўважылі толькі ў Рызе латвійскія памежнікі і паставілі штамп аб уезьдзе ў Латвію ўжо ўласна ў пашпарт самога спадара Мілінкевіча.

Пасьля трох гадзінаў затрыманьня Аляксандра Мілінкевіча выпусьцілі з памежнага пастарунку, склаўшы адміністратыўны пратакол аб наўмысным пераходзе мяжы па несапраўдных дакумэнтах., згодна з якім яму пагражае вялікі штраф ці папраўчыя працы да двух месяцаў. 30 лістапада матэрыялы гэтай справы зьбіраюцца перадаць у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства