viasna on patreon

Новы акт вандалізму ля помніка ахвярам габрэйскага гета ў Берасьці

2006 2006-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паведамленьне пра спаленыя ля помніку ахвярам габрэйскага гета ў Берасці кветкі прыйшло ў міліцыю ад жыхароў дамоў, што пабудаваныя паблізу мэмарыяльнага знаку. Паводле дадзенага факту супрацоўнікі праваахоўных праводзяць зараз праверку, але распачынаць крымінальную справу пакуль не зьбіраюцца.

Нягледзячы на тое, што помнік ахвярам берасьцейскага гета апаганены ня ў першы раз, яшчэ ніводнае з падобных здарэньняў ня скончылася разглядам справы ў судзе і пакараньнем вінаватых, паведаміла “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што 11-12 лістапада, у Менску быў апаганены памятны мемарыял “Яма”: скульптурная кампазіцыя “Апошні шлях” была аблітая белай фарбай, на яе нанесеная свастыка, а побач з мемарыялам раскіданыя ўлёткі фашысцкай накіраванасці. Злачынцаў так і не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства