viasna on patreon

FIDH і Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджаюць прысуд, вынесены Дзмітрыю Дашкевічу

2012 2012-08-31T15:55:00+0300 2013-09-02T16:02:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парыж-Мінск, 31 жніўня 2012 г.


FIDH і яе арганізацыя-партнёр ў Беларусі - Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджаюць прысуд, вынесены 28 жніўня Дзмітрыю Дашкевічу, лідэру грамадска-палітычнай арганізацыі «Малады фронт». Дашкевіч асуджаны за «паўторнае парушэнне патрабаванняў адміністрацыі калоніі» да яшчэ аднаго году зьняволеньня.

Раней, 24 сакавіка 2011 Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў здзяйсненні злоснага хуліганства напярэдадні дня апошніх прэзідэнцкіх выбараў - 18 снежня 2010 года. За час вядзення следства і адбыцця пакарання ён двойчы пераводзіўся ў розныя следчыя ізалятары і чатыры разы - у розныя калоніі. Апошнія месяцы свайго зняволення ён адбываў у папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць). Яго павінны былі вызваліць 18 сьнежня 2012 года. Па новым прысудзе Дашкевіч можа не выйсці на свабоду аж да 28 жніўня 2013 года.

Падчас турэмнага зняволення Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся фізічнаму і псіхалагічнага ціску ў папраўчых установах, дзе ён знаходзіўся. Паводле атрыманай інфармацыі, яго таксама неаднаразова змяшчалі ў карцэр на працяглыя тэрміны, ён перажыў некалькі неапраўданых цяжкіх этапаў і атрымліваў пагрозы аб фізічнай расправы, пры гэтым яго права на сустрэчы з сям'ёй было незаконна абмежавана.

«Прысуд і новае пазбаўленне волі Дашкевіча да заканчэння тэрміну папярэдняга зняволення - яшчэ адзін сродак у рэпрэсіўным арсенале беларускіх уладаў, заявіла Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH. «Пераслед, якім ён падвяргаецца, выразна палітычнага характару і супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі, у прыватнасці па недапушчэнні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання або пакарання».

«Мы сур’ёзна занепакоеныя станам здароўя Дзмітрыя Дашкевіча і яго ўмовамі ўтрымання», - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ "Вясна".
FIDH і "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады пакласці канец ўсім відам ціску на Дашкевіча, неадкладна і безумоўна вызваліць яго, а таксама  іншых палітычных зняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства