viasna on patreon

20 сьнежня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў праект закону „Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму” без абмеркаваньня

2006 2006-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Законапраект унёс у парлямэнт урад, а 14 сьнежня яго прыняла Палата прадстаўнікоў. Прадстаўляў законапраект старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалай Чаргінец.

Першапачаткова Савет Рэспублікі адхіліў гэты законапраект, бо распрацоўшчыкі ня вызначылі крытэрыі ацэнкі для прызнаньня або непрызнаньня канкрэтнай арганізацыі экстрэмісцкай, прычым пра хібы дакумэнту казаў менавіта Чаргінец. На гэты раз сп.Чаргінец абмежаваўся паведамленьнем аб тым, што прэзыдэнт даручыў абедзьвюм палатам прыняць законапраекта да 1 студзеня 2007 году. „За” прагаласавалі ўсе прысутныя ў зале парлямэнтары. Савет Рэспублікі пасьля разгляду на працягу крыху больш чым гадзіны 14 пытаньняў парадку дня завяршыў апошняе пленарнае паседжаньне пятай сэсіі, паведаміла радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства