Праваабарончая камісія пры Савеце пры прэзідэнце Расеі выступіла супраць арыштаў беларускіх апазіцыянераў
Сустаршыні грамадскай праваабарончай расейска-беларускай камісіі Савета пры прэзідэнце Расеі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека занепакоеныя пераследам у Беларусі апазіцыянераў. “Мы вельмі занепакоеныя бесперапыннымі крымінальнымі пераследамі палітычных і грамадзянскіх апанентаў дзеючых улад Беларусі”, – гаворыцца ў заяве за подпісам сустаршыняў камісіі Сяргея Караганава і Валерыя Паўлава.
“Лёс Аляксандра Казуліна (асуджанага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі) і іншых, апанентаў рэжыму, хто застаецца за кратамі, паказвае, што падобныя паказальныя па сваёй сутнасці працэсы не могуць быць апраўданыя ніякай палітычнай мэтазгоднасцю і імкненнем да стабільнасці ў краіне”, – падкрэсліваюць аўтары дакумента.